main image

“З верай і праўдай прайшоў праз эпоху”

      У Рэчыцкай раённай сетцы бібліятэк  у  межах літаратурнага  аб’яднання “Стрыжань” прайшоў літаратурна–музычны вечар “З верай і праўдай прайшоў праз эпоху”, прысвечаны 130-годдзю са дня нараджэння выдатнага  класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Кандратавіча Крапівы. Удзельнікі вечара мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём і творчасцю знакамітага сатырыка і байкапісца, паглядзець відэафільм з успамінамі родных пісьменніка, пачытаць з дзяцінства любімыя байкі “Дзед і баба”, “Дыпламаваны баран”, “Вол і авадзень” і шмат іншых. Жартоўныя частушкі, якія выканалі Любоў Гаўрон, Людміла Дуброўская і Алена Карабанёва, надалі мерапрыемству святочны настрой.