У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка № 3” прайшоў турнір знаўцаў “Вандроўка ў краіну беларускіх слоў”. Удзел у турніры прынялі вучні 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 10”. Удзельнікі турніру змагаліся за перамогу ў пазнавальных і творчых конкурсах на беларускай мове. У кожным конкурсе было некалькі этапаў, на якіх дзеці праходзілі тэсты на веданне беларускага алфавіту, слоўнікавых слоў, адгадвалі загадкі. Гэты турнір быў вельмі важнай падтрымкай для дзяцей ў іх веданні роднай мовы і культуры, маленькім крокам да больш шырокага ўспрымання культурных традыцый і ведаў у роднай мове, якія дапамогуць дзецям стаць лепшымі грамадзянамі сваёй краіны.




















