У філіяле “Ліскаўская сельская бібліятэка” прайшоў брэйн-рынг “Смак роднай мовы”. Вучні з цікавасцю выконвалі розныя заданні: складалі прыказкі, разгадвалі фразеалагізмы, чыталі вершы і інш. Усе ўдзельнікі праявілі свае веды і знаходлівасць, даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава.




















