У Рэчыцкай раённай сетцы бібліятэк адбыўся літаратурна-музычны вечар “Слова роднае – вечнасці след“ у рамках аматарскага аб’яднання “Стрыжань”, прысвечаны Дню роднай мовы. У праграме гучалі беларускія песні ў выкананні Людмілы Дуброўскай “А ў лузе каліна”, Ірыны Хаміцэвіч “Зачарованая мая”, а таксама Любові Гаўрон “Сустрэча з домам” і “Вёсачка мая”. Удзельнікі вечара Ірына Хаміцэвіч, Любоў Гаўрон, Ганна Катлабай, Анжэла Шэставец, Аляксандр Бондараў і Насця Камінава чыталі не толькі свае вершы, але і вершы знакамітых беларускіх паэтаў, такіх як Алесь Бачыла, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Пятрусь Броўка і многіх іншых. Свае вершы прачытала госця вечара рукадзельніца Валянціна Жаўцілава, яна падарыла бібліятэцы самаробную ляльку, так званую “Чытачку”. Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем прымалі ўдзел у шматлікіх конкурсах на веданне беларускай мовы. У гасцях аб’яднання таксама пабываў кандыдат гістарычных навук Аляксандр Райчонак, які адзначыў, што беларуская мова з’яўляецца часткай нашай ідэнтычнасці, культурнай спадчыны і гісторыі і прызваў найлепш ведаць усё беларускае.
Краязнаўчая старонка вечара была прысвечана 105-гадоваму юбілею народнага пісьменніка Беларусі І.П.Мележа. Увазе ўдзельнікаў сустрэчы быў прапанаваны відэафільм “Жыццёвы і творчы шлях Івана Паўлавіча Мележа”.






















