main image

«Слова да слова - будзе мова»

У філіяле «Гарадская бібліятэка № 1» прайшла гульнёвая праграма «Слова да слова - будзе мова». З  вялікім  задавальненнем  дзеці прынялі ўдзел у віктарыне  «Адгадай слова. Перакладчык», якая была накіравана на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу і выхаванне павагі да Беларусі і роднай  мовы. Была аформлена кніжная выстава-рэкамендацыя сучаснай беларускай літаратуры «Чытай, роднае – сваё!».