У філіяле “Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання” прайшло свята роднай мовы “Слаўлю цябе, мая родная мова!”. На мерапрыемстве прагучалі вершы беларускіх паэтаў, выказванні пісьменнікаў пра мову. Бібліятэкар нагадала чытачам, чаму трэба захоўваць беларускую мову. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах: “Накармі ляльку”, “Апрані ляльку”, “Гаворым хутка”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Размінка”, “Загадкі-жарты”.


















