У філіяле “Зашчоб’еўская сельская бібліятэка” прайшло літаратурнае падарожжа “Родная мова – крыніца празрыстая”. Падчас якога наведвальнікі маглі паўдзельнічаць у разгадванні крыжаванкі, з дапамогай мімікі і жэстаў паказалі фразеалагізмы, якія называла бібліятэкар. Не абышлося без цікавых загадак. У час мерапрыемства вучні пачулі і адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Да ўвагі ўдзельнікаў і наведвальнікаў бібліятэкі аформлена выстава, прысвечаная роднай мове.
















