main image

«Размаўляйце на роднай мове»

У філіяле «Васілевіцкая гарадская бібліятэка імя І.Я.Навуменкі» прайшла акцыя  «Размаўляйце на роднай мове», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. 

На працягу дня абслугоўванне ў бібліятэцы адбывалася на роднай мове. З асабістай цікавасцю наведвальнікі перакладалі незвычайныя словы з рускай на беларускую мову, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, чыталі вершы беларускіх аўтараў і знаёміліся з фондам беларускай літаратуры.

Тэги:
Новости