У філіяле “Васілевіцкая гарадская бібліятэка імя І.Я.Навуменкі” прайшла краязнаўчая гадзіна “Мая малая Радзіма”. Размова ішла пра гісторыю горада, людзей Васілевіцкай зямлі. Прысутныя пазнаёміліся з краязнаўчымі матэрыяламі, сабранымі бібліятэкарамі. Гэта і гісторыя праваслаўя Васілевіч, летапіс бібліятэкі, матэрыялы аб Васілевіцкіх воінах-інтэрнацыяналістах, аб вядомых навукоўцах, якія родам з Васілевіч.



















