main image

«Лепшыя беларусазнаўцы»

У філіяле «Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.П. Гайдара» да Дня роднай мовы прайшоў літаратурны турнір «Лепшыя беларусазнаўцы». У час мерапрыемства прагучала шмат беларускамоўных прыказак, прымавак, загадак, у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа.  Навучэнцы малодшых класаў ДУО «Сярэдняя школа №11 г. Рэчыцы»,  пачулі і адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Бібліятэкары расказалі аб важным значэнні роднай мовы ў жыцці чалавека, прапанавалі прыняць удзел у конкурсах: «Перакладчык», «Пазнай твор па яго пачатку». У дапамогу была прадстаўлена кніжна-ілюстраваная выстава «Роднай мовы пералівы».