main image

"Квітней наша родная мова!”

У філіяле “Салтаноўская сельская бібліятэка” прайшоў літаратурны калейдаскоп "Квітней наша родная мова!”. Выхаванцы Салтаноўскага дзіцячага садка пазнаёміліся з вершамі, казкамі, апавяданнямі і песнямі беларускіх аўтараў. Бібліятэкар правяла для дзяцей інтэрактыўную гульню «Па старонках беларускага фальклору» і квэст-гульню “Пагуляем у роднае слова”. Сустрэча накіравана на фармаванне павагі да роднай мовы і сваёй краіны.