main image

«Гучы, маё роднае слова!»

У Рэчыцкай раённай сетцы бібліятэк прайшла конкурсная праграма «Гучы, маё роднае слова!». Маленькія госці бібліятэкі пазнаёміліся з беларускімі ветлівымі словамі, пагулялі ў гульні: «Каляровыя астравы», «Цудоўны мяшочак», «Бусел», успомнілі беларускія казкі і паглядзелі мультфільмы «Піліпка-сынок» і «Ліса, мядзведзь і мужык».