Гісторыка - краязнаўчы каляндар
Рэчыцкага раёна на 2026 год
515 год (1511) з нагоды прадастаўлення Рэчыцы самакіравання па магдэбургскаму праву.
35 год (1991) з часу заснавання Рэчыцкага педагагічнага каледжа.
125 год (1901-1952) з дня нараджэння Васільева Пятра Іванавіча, камандзіра атрада імя Варашылава, ураджэнца г.Рэчыцы.
Студзень
1 – 105 год (1921-1987) з дня нараджэння Чачаленкі Рыгора Ціханавіча, генерала-маёра, удзельніка вызвалення і Ганаровага грамадзяніна г. Рэчыцы.
12 – 70 год (1956) з дня нараджэння Кобрынскага Рыгора Яфімавіча, беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара, ураджэнца г.Рэчыцы.
19 – 120 год (1906-1977) з дня нараджэння Палавінкі Віктара Паўлавіча, Героя Сацыялістычнай Працы, кіраўніка партызанскага руху ў Рэчыцкім раёне.
28 – 55 год (1971-1993) з дня нараджэння Сыча Сяргея Уладзіміравіча, воіна-пагранічніка, ураджэнца г.Рэчыцы. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам “За личное мужество”, яго імя прысвоена СШ № 6, на будынку адкрыта мемарыяльная дошка.
28 – 60 год (1966) з дня нараджэння Папова Івана Дзмітрыевіча, беларускага мастака, ураджэнца г. Рэчыцы.
Люты
18 – 95 год (1931-2014) з дня нараджэння Маскаліка Аляксандра Ісаакавіча, інжынера-канструктара, доктара тэхнічных навук, жыхара г. Рэчыцы.
23 – 110 год (1916-1996) з дня нараджэння Вішняка Пятра Сцяпанавіча, паэта-аматара, аўтара песні “Речицкая лирическая”, ураджэнца г. Рэчыцы.
26 – 60 год (1966) з часу стварэння ВА “Беларуснафта”.
26 – 50 год (1976) з часу стварэння Беларускага газаперапрацоўчага завода.
Сакавік
20 – 90 год (1936-2020) з дня нараджэння Караленкі Анатоля Захаравіча, беларускага пісьменніка-казачніка, жыхара г. Рэчыцы.
24 – 95 год (1931) з дня нараджэння Бейлькіна Хаіма Юдкавіча, гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, ураджэнца г. Васілевічы.
28 – 125 год (1901-1985) з дня нараджэння Дзедзіка Паўла Іванавіча, кіраўніка партызанскага руху на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Рэчыцы, ураджэнца в. Свірыдавічы.
Красавік
6 – 80 год (1946-2011) з дня нараджэння Коўтун Валянціны Міхайлаўны, беларускай пісьменніцы, ураджэнкі в. Дземяхі.
20 – 115 год (1911-2005) з дня нараджэння Стрыжака Трафіма Мікалаевіча, заслужанага работніка культуры Беларусі, ураджэнца в. Заспа.
Май
5 – 110 год (1916-1944) з дня нараджэння Няшкова Мікалая Захаравіча, Героя Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення Рэчыцы.
Чэрвень
18 – 85 год (1941-2009) з дня нараджэння Мацюшэнкі Уладзіміра Якаўлевіча, беларускага вучонага ў галіне металазнаўства, кандыдата тэхнічных навук, прафесара, ураджэнца в. Перасвятое.
28 – 45 год (1981) з дня нараджэння Кірыенкі Васіля Васільевіча, прафесійнага велагоншчыка, заслужанага майстра спорту РБ, Ганаровага грамадзяніна Рэчыцкага раёна, ураджэнца г. Рэчыцы.
Ліпень
25 – 70 год (1956) з дня нараджэння Дорах Ніны Пятроўны, заслужанага майстра спорту (веславанне на байдарках і каноэ), ураджэнкі в. Перавалока.
Жнівень
85 год (1941- лістапад 1943) з пачатку дзейнасці Васілевіцкага, Рэчыцкага і Рэчыцкага раеннага антыфашысцкіх падполляў.
4 – 70 год (1936-2012) з дня нараджэння Браздзецкага Іллі Дзмітрыевіча, самадзейнага мастака, ураджэнца в. Азершчына.
6 – 80 год (1946) з дня нараджэння Кануннікавай Ніны Паўлаўны, беларускага вучонага ў галіне біяхіміі і фізіялогіі, доктара біялагічных навук, ураджэнкі г. Рэчыцы.
15 – 135 год (1891-1980) з дня нараджэння Лапацінай Таццяны Карнееўны, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заснавальніцы Азершчынскага народнага хору, ураджэнкі в.Азершчына. Яе імем названа вуліца ў вёсцы.
20 – 90 год (1936) з часу заснавання Азершчынскага народнага хору.
Верасень
18 – 120 год (1906-1983) з дня нараджэння Сыдзько Міхаіла Пятровіча, Героя Савецкага Саюза. Яго імем названа вуліца ў г. Рэчыцы.
Кастрычнік
1 – 90 год (1936-2013) з дня нараджэння Іванешкі Яўгена Канстанцінавіча, беларускага мастака, члена Міжнароднай федэрацыі мастакоў ЮНЭСКА, ураджэнца г. Рэчыцы.
10 – 75 год (1951) з дня нараджэння Кобрынскага Міхаіла Яфімавіча, рэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры, беларускага вучонага ў галіне педагогікі, доктара педагагічных навук, прафесара, акадэміка Міжнароднай акадэміі акмеалагічных навук, ураджэнца г. Рэчыцы.
10 – 60 год (1966-2000) з дня нараджэння Чарнейка Ніны Іванаўны, паэтэсы, ураджэнкі в. Перавалока.
14 – 105 год (1921-1993) з дня нараджэння Кастрамы Аляксандра Якаўлевіча, поўнага кавалера ордэна Славы, ураджэнца в. Валадарск.
23 – 65 год (1961) з дня нараджэння Пажарыцкага Максіма Леанідавіча, беларускага мастака-скульптара, ураджэнца г. Рэчыцы.
26 – 95 год (1931-1995) з дня нараджэння Крушава Леаніда Цімафеевіча, беларускага вучонага ў галіне лесазнаўства, доктара біялагічных навук, прафесара, ураджэнца г. Рэчыцы.
26 – 115 год (1911-1941) з дня нараджэння Сінюціна Міхаіла Пятровіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца г. Рэчыцы.
26 – 80 (1946) з дня нараджэння Хвастова Віталя Уладзіміравіча, генерала-лейтэнанта, ваеннага тапографа, уздельніка вайны ў Афганістане, ураджэнца г. Рэчыцы.
28 – 60 (1966) з дня нараджэння Кавалеўскай Аляксандры Вікенцьеўны, аўтара гістарычных твораў аб Рэчыцы, ураджэнкі г.Рэчыцы.
Лістапад
21 – 125 год (1901-1979) з дня нараджэння Панова Міхаіла Федаравіча, Героя Савецкага Саюза, генерала-лейтэнанта танкавых войск, удзельніка вызвалення г. Рэчыцы. Яго імем названа вуліца.
30 – 60 год (1966) з дня нараджэння Бакаева Аляксандра Мікалаевіча, беларускага мастака, ураджэнца г. Рэчыцы.
Снежань
1 – 85 год (1941) з дня нараджэння Котава Мікалая Конанавіча, беларускага фалькларыста, балетмайстара, ураджэнца в. Гарывада.
8 – 100 год (1926) з часу ўтварэння Рэчыцкага раёна.
14 – 100 год (1926-1944) з дня нараджэння Кунько Рымы Уладзіміраўны, удзельніцы партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнкі г. Рэчыцы.
16 – 150 год (1876-1944) з дня нараджэння Клумава Яўгена Уладзіміравіча, Героя Савецкага Саюза, беларускага вучонага ў галіне хірургіі. Працаваў земскім урачом у Рэчыцкім павеце.
19 – 90 год (1936 – 2005) з дня нараджэння Чырыка Мікалая Максімавіча, дыктара Беларускага радыё, заслужанага артыста Беларусі, паэта, ураджэнца в. Дуброва.
21 – 130 год (1896-1968) з дня нараджэння Ракасоўскага Канстанціна Канстанцінавіча, Маршала Савецкага Саюза, двойчы героя Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення г. Рэчыцы. Яго імем названа вуліца.
30 – 65 год (1961 –1983) з дня нараджэння Аржаноўскага Аляксандра Ліферавіча, воіна-афганца, ураджэнца в. Ведрыч. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі.













