У філіяле “Гарадская бібліятэка імя Н.К.Крупскай” для вучняў ДУО “Сярэдняя школа № 10 г.Рэчыцы” прайшла пазнавальна-гульнёвая праграма “Да роднай мовы крок зрабі”. Бібліятэкары заахвочвалі ўдзельнікаў мерапрыемства размаўляць па-беларуску, прапанавалі ўзяць дадому літаратуру на беларускай мове. Вучням былі прапанаваны невялічкія вершы і загадкі, а таксама віктарына на веданне мовы. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Беларускія пісьменнікі дзецям”, якая адкрыла маленькім чытачам узоры мастацкай літаратуры.
















